БелТА са спасылкай на міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня паведамляе,што сёлета ў Беларусі сельгаспрадпрыемствы і фэрмэрскія гаспадаркі сабралі 788,2 тысячы тонаў бульбы.
Яшчэ ў сярэдзіне верасьня прадстаўнікі Міністэрства выказвалі спадзяваньне, што сёлета бульбы будзе сабрана 934 тысячы тонаў. Памыліліся на 16%.
Сёлетні ўраджай атрымаўся меншым, чым у леташні неўраджайны год, калі збор склаў 866 тысячаў тонаў. У 2020 годзе сабралі 914 тысячаў тонаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першыя ў бульбе, апошнія ў жыце. Што зь беларускай сельскай гаспадаркайТакім чынам ураджай бульбы ў краіне ў сельгаспрадпрыемствах і фэрмэрскіх гаспадарках зьніжаецца другі год запар.
Аднак гэты ўраджай складае нязначную частку ад усяго ўраджаю бульбы ў краіне, ільвіная доля яе вырошчваецца ў асабістых гаспадарках. Напрыклад, летась у асабістых гаспадарках было вырашчана больш за 4 мільёны тонаў, амаль у 5 разоў больш, чым у сельгаспрадпрыемствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сыстэму рэгуляваньня цэнаў у Беларусі не адменяць, але могуць мадэрнізаваць, заявіў прэм’ер Галоўчанка