Рашэньне прынялі пракуроры Менска.
«Пракурор горада Менска вынес пастанову аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса „Беларуская салідарнасьць“ (даменнае імя: „biеlarus.nеt“)», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.
На сайце «Беларуская салідарнасьць» публікуюцца артыкулы лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазьняк: Не страляйце ва ўкраінцаў, не страляйце ва Ўкраіну78-гадовы Зянон Пазьняк — адкрывальнік Курапатаў, адзін зь ініцыятараў стварэньня Беларускага Народнага Фронту, старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, фотамастак, паэт, гісторык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазьняк: «Часовы ўрад будзе зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а не падыгрываць Пуціну, Маскве альбо Эўразьвязу»