Крок Лапіда адкрывае Нэтаньягу шлях да фармаваньня новага кабінэта міністраў, які можа стаць самым правым у гісторыі краіны.
Пасьля апрацоўкі Цэнтрвыбаркамам 99% бюлетэняў стала зразумела, што блёк Нэтаньягу ўпэўнена перамагае на пятых за прыкладна чатыры гады выбарах у аднапалатны ізраільскі Кнэсэт.
«Прэмʼер-міністар Лапід павіншаваў апазыцыйнага лідэра Нэтаньягу з перамогай на выбарах і паведаміў яму, што даручыў свайму апарату падрыхтаваць арганізаваную перадачу ўлады», — паведаміў 3 лістапада офіс Лапіда.
Адразу пасля галасавання, калі былі абвешчаныя вынікі экзіт-полаў, Нэтаньягу сказаў падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі, што яго будучы ўрад будзе клапаціцца пра ўсіх грамадзян Ізраіля.
«Мы вернем бясьпеку, мы ўтаймуем дарагоўлю, мы пашырым кольца міру [вакол Ізраіля], мы вернем Ізраіль у лік дзяржаў, якія растуць», — сказаў Нетаньяху.
Парламент Ізраіля па выніках гэтых выбараў застаецца раздробненым.
«Лікуд» Нэтаньягу атрымаў 32 мандаты, цэнтрысцкая партыя «Еш Атыд» Яіра Лапіда — 24, ультранацыяналістычная партыя «Рэлігійны сіянізм» — 14, правацэнтрысцкая Партыя нацыянальнага адзінства цяперашняга міністра абароны Бені Ганца — 12.
Яшчэ дзьве партыі ультраартадаксальных юдэяў атрымалі 11 і 7 мандатаў, адна сьвецкая нацыяналістычная партыя — 6, дзьве партыі ізраільскіх арабаў — па пяць кожная, і лейбарысты — 4 мандаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Ізраілю прапанаваў варыянт кааліцыі для стварэньня ўрадуТакім чынам, партыя Нэтаньягу «Лікуд», яго ўльтраартадаксальныя саюзьнікі і «Рэлігійны сіянізм» на шляху да таго, каб атрымаць відавочную большасьць у 120-месным парлямэнце, якое азначае завяршэньне беспрэцэдэнтнага пэрыяду палітычнага тупіку, адзначаецца ў паведамленьні France-Press. У правага блёку 64 мандаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адстаўку пайшоў самы даўгавечны прэм’ер-міністар Ізраілю73-гадовы Біньямін Нэтаньягу раней узначальваў урад Ізраіля некалькі разоў, разам больш за 15 гадоў. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў краіне пад судом па абвінавачаньні ў карупцыі, але віну адмаўляе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі на парлямэнцкіх выбарах лідзіруе партыя прэм’ер-міністра «Лікуд»