Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Японія і Аўстралія дамовіліся аб тым, што столь цэнаў для расейскай нафты будзе вызначаная на пэўным фіксаваным узроўні, піша Reuters з спасылкай на крыніцы, знаёмыя зь перамовамі.
Прадстаўнікі краін «Вялікай сямёркі» ў апошнія тыдні вялі інтэнсіўныя перамовы наконт беспрэцэдэнтнага пляну абмежаваньня цэн на марскія пастаўкі расейскай нафты, які павінен набыць моц 5 сьнежня. Гэта дапаможа забесьпячэньню санкцыйнага рэжыму, устаноўленага краінамі ЭЗ і ЗША для абмежаваньня магчымасьцяў Масквы ў фінансаваньні ўварваньня ва Ўкраіну.
«Кааліцыя пагадзілася, што столь цэнаў будзе вызначана фіксаванай цаной, якая будзе рэгулярна пераглядацца, — сказала крыніца ў кааліцыі, не ўпаўнаважаная выступаць публічна. — Гэта павысіць стабільнасьць рынку і спросьціць выкананьне патрабаваньняў, каб мінімізаваць нагрузку на ўдзельнікаў рынку».
Цана яшчэ ня вызначана, але павінна быць аб’яўлена ў найбліжэйшыя тыдні, паведамілі выданьню некалькі крыніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Эўропа адбіла «газавую атаку»? Тлумачэньне эканамістаКааліцыя занепакоена тым, што плаваючая цана, ніжэйшая за міжнародны эталён нафты Brent, можа дазволіць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну «падмануць» мэханізм, скараціўшы прапанову, сказала яшчэ адна крыніца, знаёмая з дыскусіямі.
Пуцін можа атрымаць выгаду з сыстэмы плаваючых цэн, паколькі цана на расейскую нафту таксама вырасьце, калі нафта маркі Brent падаражэе праз скарачэньне паставак нафты з Расеі, адной з найбуйнейшых сусьветных нафтавытворцаў. Па словах крыніцы, заганай узгодненай сыстэмы фіксаваных цэн зьяўляецца тое, што для яе рэгулярнага перагляду спатрэбіцца больш сустрэч кааліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праваліўся расейскі газавы шантаж Эўропы і што гэта азначае для БеларусіПастаянная столь цэнаў магла б дазволіць страхоўшчыкам больш упэўнена падаўжаць кантракты і заключаць новыя, не баючыся, што цана можа быць скарэктаваная краінамі, якія купляюць расейскую нафту, што патэнцыйна можа падставіць страхоўшчыкаў пад санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ разгледзіць увядзеньне «часовага цэнавага калідора» на расейскі газ