Скульптары, якія працавалі над стварэньнем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімер Піпін. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да 140-годзьдзя Коласа.
Як паведамляе reform.by, згаданыя скульптары выйгралі конкурс, у якім удзельнічалі 15 праектаў. Неабходнай умовай для скульптуры ставілася «адпаведнасьць найлепшым традыцыям клясычнага і беларускага манумэнтальнага мастацтва».
Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 году ў засьценку Акінчыцы. Цяпер месца яго нараджэньня ў межах Стоўпцаў. Помнік паставілі на вуліцы Цэнтральнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці шмат вы ведаеце пра Якуба Коласа? Тэст