Ужо сёньня: дзень памяці Якуба Ясінскага

Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі, паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, 1794 г.

Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 лістапада 1794 году загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 г. на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ў гэты дзень

1661 — у бітве пад Кушлікамі войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы.

1794 — расейскія войскі пад камандай Аляксандра Суворава ўзялі штурмам прадмесьце Варшавы Прагу.

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты аб зьмякчэньні прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1924 — у Віцебску адкрыўся вэтэрынарны інстытут.

1946 — Уступіў у сілу Статут UNESCO, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.

2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамог Барак Абама.

Барак Абама

У гэты дзень нарадзіліся

1296 — Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі

1887 — Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

Зьміцер Жылуновіч

1906 — Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына.

1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.

У памяці

1863 — Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1955 — Генрых Грыгоніс, беларускі актор.

1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» на найвышэйшую меру пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.