Рада бясьпекі ААН адхіліла спробу Расеі стварыць камісію для расьсьледаваньня інфармацыі аб тым, што Ўкраіна і ЗША вядуць «ваенна-біялягічную» дзейнасьць, якая парушае Канвэнцыю, што забараняе выкарыстаньне біялягічнай зброі, піша The Washington Post.
Галасаваньне 2-3-10 адлюстроўвае нязьменную апазыцыю і скептыцызм Рады адносна дзеяньняў Расеі пасьля яе ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага. Рада паралізаваная ад прыняцьця якіх-небудзь дзеяньняў супраць ваеннага наступу Расеі з-за расейскага ж права вета ў органе.
На мінулым тыдні Расея раздала членам Рады праект рэзалюцыі і 310-старонкавы дакумэнт, у якім сьцьвярджаецца, што ў біялягічных лябараторыях Украіны пры падтрымцы Міністэрства абароны ЗША вядзецца ваенная біялягічная дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць чальцоў Рады Бясьпекі ААН асудзіла ўлады Беларусі за прымусовую пасадку самалёта RyanairНамесьнік амбасадара Расеі Дзьмітры Палянскі заявіў пасьля галасаваньня, што ягоны ўрад «вельмі расчараваны» тым, што Рада не адказала станоўча на яго просьбу аб стварэньні камісіі. Прапанаваная ім рэзалюцыя заклікала 15 членаў Рады Бясьпекі правесьці расьсьледаваньне скаргі Расеі, як гэта дазволена артыкулам VI Канвэнцыі па біялягічнай зброі, і прадставіць справаздачу з рэкамэндацыямі да 30 лістапада.
Палянскі заявіў, што «краіны Захаду ўсімі спосабамі дэманструюць, што на іх закон не распаўсюджваецца» і «гатовыя растаптаць любую норму, пагарджаць любым правілам», абвінаваціўшы іх у «каляніяльным мэнталітэце».
Амбасадар ЗША Лінда Томас-Грынфілд запярэчыла, сказаўшы, што Злучаныя Штаты прагаласавалі супраць рэзалюцыі, «таму што яна заснавана на дэзынфармацыі, несумленнасьці, нядобрасумленнасьці і поўнай адсутнасьці павагі да гэтага органу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША назвалі Расею «вострай» пагрозай у сваёй Стратэгіі нацыянальнай абароны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Орхуская канвэнцыя ААН, «Усходняе партнэрства»: Зь якіх арганізацый і пагадненьняў беларускія ўлады выйшлі пасьля жніўня 2020 году