Спасылаючыся на дзьве не названыя крыніцы, «Наша Ніва» паведамляе, што затрыманьні прайшлі ў шэрагу акадэмічных інстытутах, як мінімум адно затрыманьне адбылося ў апараце прэзыдыюму НАН.
Супрацоўнікі КДБ правяралі тэлефоны, вывучалі фотагалерэі і падпіскі на тэлеграм-каналы. Некаторых затрымлівалі і адвозілі на допыты ў КДБ, іншым прапаноўвалі супрацоўніцтва са спэцслужбамі.
Паведамляецца, што прыходзілі таксама ў Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Паводле супрацоўнікаў НАН, у некаторых інстытутах КДБісты адсочваюць, якія сайты людзі наведваюць на сваіх працоўных кампутарах.
Крыніцы Свабоды ў Акадэміі навук пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Затрыманьні кіраўніцтва АН называе «прафіляктычнымі гутаркамі». Большасьць людзей пасьля размоваў адпусьцілі. Вядома прынамсі пра шэсьць затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фармаваў станоўчы вобраз Зельцара і нэгатыўны — супрацоўнікаў КДБ». За што судзілі вядомага гомельскага валянтэра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамляюць аб «зачыстцы» сярод асуджаных на «хімію»