ЗША ня бачаць прыкмет таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю, заявіў 2 кастрычніка каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі.
Ён растлумачыў, што ў яго няма канкрэтных камэнтароў наконт паведамленьня The New York Times на гэтую тэму.
Напярэдадні газэта The New York Times паведаміла, спасылаючыся на неназваных амэрыканскіх службоўцаў, што ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна занепакоеныя магчымым абмеркаваньнем выкарыстаньня ядзернай зброі ў вайне з Украінай высокапастаўленымі расейскімі вайскоўцамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: У адміністрацыі Байдэна занепакоеныя магчымым абмеркаваньнем расейскімі вайскоўцамі выкарыстаньня ядзернай зброі«Нам з самага пачатку было зразумела, што камэнтары з боку Расеі аб патэнцыйным ужываньні ядзернай зброі выклікаюць глыбокую занепакоенасьць, і мы ставімся да іх сур’ёзна, — сказаў Кірбі. — Мы працягваем сачыць за гэтым, наколькі гэта магчыма, і мы ня бачым ніякіх прыкмет таго, што Расея рыхтуецца да такога выкарыстаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн папярэдзіў, што прымяненьне Расеяй ядзернай зброі стала б «надзвычай сурʼёзнай памылкай»