Падкаст Чалага і рэсурсы Беларускага расьсьледвальнага цэнтру прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Сяргей Чалы. Архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» падкаст «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца».

У рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце беларускага Мінінфарма зьвіліся падкаст тэлеканала «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца», разьмешчаны на некалькіх стрымінгавых сэрвісах і рэсурсы Беларускага расьсьледвальнага цэнтра (у тым ліку сайт, некалькі супольнасьцяў ў фэйсбуку і ва «Вконтакте», профілем ва Instagram і Tik-tok, telegram-каналам, некалькімі ролікамі на Youtube).

Як заўважыла выданьне «Медиазона.Беларусь» падкаст «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца» зьнік таксама з сэрвісу «Яндэкс.Музыка», аднак на ўсіх астатніх плятформах ён даступны для праслухоўваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прызналі «экстрэмісцкім» Беларускі расьсьледніцкі цэнтар
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: у сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 79 чалавек, сьвятара Багамольнікава асудзілі ў чацьвёрты раз