Краіны ЭЗ за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна перасекчы мяжу 173 мігрантам з тэрыторыі Беларусі

BPN паведамляе, што 1 лістапада Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы разьвярнула на літоўска-беларускім памежжы 49 мігрантаў. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9876 спроб нелегальнага пераходу мяжы.

Памежная варта Польшчы паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 124 іншаземцы (за дапамогу ў незаконнай міграцыі затрымалі траіх — грамадзян Літвы і Ўкраіны).

Тым часам Польшча заявіла, што пабудуе агароджу на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі, падобную да той, якую паставіла сёлета на мяжы зь Беларусьсю.

Плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю паставіла і Літва. Сёлета падобную загароду пачала будаваць Латвія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча пабудуе агароджу на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі, плот на мяжы зь Беларусьсю ўжо зьявіўся