У паўднёвакарэйскім Абʼяднаным камітэце начальнікаў штабоў заявілі, што гэта першы выпадак з моманту падзелу Карэі, калі ракета КНДР прызямлілася так блізка да тэрытарыяльных вод Паўднёвай Карэі ў Японскім моры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпэтыцыя ўварваньня». КНДР страляла з артылерыі каля межаў з Паўднёвай КарэяйУ адказ на гэта паўднёвакарэйскія вайскоўцы павысілі ўзровень баявой гатоўнасьці і зрабілі пуск ракет з самалётаў F-15K і KF-16 у міжнародныя воды ў Японскім моры па кропках на такой самай адлегласьці ад разьмежавальнай лініі з КНДР.
«Гэтая высокадакладная стральба паказвае гатоўнасьць вайскоўцаў Паўднёвай Карэі рашуча рэагаваць на любыя правакацыі, уключаючы пускі балістычных ракет малой далёкасьці з боку КНДР, а таксама здольнасьць і гатоўнасьць нанесьці дакладны ўдар па праціўніку», — адзначылі ў Абʼяднаным камітэце начальнікаў штабоў.
Агулам з пачатку году КНДР правяла 29 ракетных пускаў. Асабліва актыўнымі сталі апошнія паўтара месяца — праведзена каля дзесяці ракетных выпрабаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР запусьціла 2 ракеты. У Пхэньяне кажуць пра «справядлівы адказ» на вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі