Кіраўнік ураду Чэхіі ўзьняў пытаньне новых санкцый супраць Менску за ўдзел у вайне Расеі з Украінай

Кіраўнік ураду Чэхіі Пэтар Фіяла

Прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла лічыць, што ЭЗ павінен разгледзець пытаньне новых санкцый у дачыненьні да Менску ў сувязі зь яго роляй у вайне Расеі супраць Украіны.

«Мы ня можам дапусьціць, каб Беларусь далучылася да расейскай палітыкі або каб Расея абыходзіла наступствы ўведзеных санкцый празь Беларусь», — заявіў 1 лістапада Фіяла, чыя краіна цяпер старшынюе ў Радзе ЭЗ.

Фіяла выказаўся пасьля свайго вяртаньня з паездкі ў Кіеў. Санкцыі супраць Беларусі ўжо ёсьць, сказаў ён, але ЭЗ цяпер таксама займаецца вывучэньнем ролі, якую адыгрывае Беларусь у вайне ва Ўкраіне. Правяраецца «магчымая неабходнасьць» узяць Беларусь «на прыцэл», паведамляе агенцтва AFP.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэм’ер Чэхіі Бабіш заявіў, што будзе балятавацца ў прэзыдэнты. Цяперашні прэм’ер лічыць, што Бабіш уцякае ад крымінальнай адказнасьці