Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня з Расейскай Фэдэрацыяй аб стварэньні і функцыянаваньні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сілаў.
Адпаведны ўказ № 387 Лукашэнка падпісаў 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: На палігонах пад Асіповічамі і Баранавічамі актыўна трэнуюць расейскіх мабілізаваныхПраект пагадненьня ўхвалены ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў. Міністэрства абароны ўпаўнаважанае на правядзеньне перамоваў і падпісаньне ўгоды пры дасягненьні дамоўленасьці ў межах ухваленага праекту.