«Беларусь: дарога да свабоды». У цэнтры Вільні адкрылася выстава ананімнай мастачкі. Фотарэпартаж
![](https://gdb.rferl.org/806d0000-c0a8-0242-947c-08dabb561eaf_w1080_r0_s.jpg)
![](https://gdb.rferl.org/059c0000-0aff-0242-366e-08dabb53200d_w1080_r0_s.jpg)
Сьвятлана Ціханоўская і прэс-аташэ амбасады ЗША Тымаці О'Конар
![](https://gdb.rferl.org/059c0000-0aff-0242-0795-08dabb531f9c_w1080_r0_s.jpg)
«Мы бачым, што праз сытуацыю, якая склалася, праз вайну ва Ўкраіне адцягнулася ўвага ад Беларусі. Мы ні ў якім разе ня хочам змагацца за ўвагу, але мы не павінны забывацца на тое, што адбываецца ў Беларусі. Лукашэнку лёгка хаваць рэпрэсіі за вайной. Наша задача, каб гэтая ўвага не сыходзіла ад нас. Таму гэта вельмі добры спосаб: праз мастацтва, візуалізацыю данесьці да жыхароў Літвы нашу гісторыю, пра тое, што Беларусь падтрымлівае Ўкраіну. Спадзяюся, што выстава паедзе далей, у Коўна, магчыма, у Варшаву», — пракамэнтавала Сьвятлана Ціханоўская адкрыцьцё выставы ў Вільні.
Прэс-аташэ амбасады ЗША Тымаці О'Конар