30 кастрычніка на працягу ўсяго дня ў сквэры Славы зьбіраліся праціўнікі зносу помнікаў. Першапачаткова яны ўскладалі кветкі і запальвалі сьвечкі каля манумэнта. Паводле ацэнак Delfi, гэта было некалькі дзясяткаў чалавек. Да 22 гадзіны паліцыянты пачалі вызваляць тэрыторыю. Некаторыя з людзей пачалі выказваць сваю незадаволенасьць, выкрыкваць заклікі ўступаць у канфлікт з паліцыяй.
Было затрымана 37 чалавек. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы па розных артыкулах: 15 — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі, 13 — за знаходжаньне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня. Яшчэ тры пратаколы былі складзеныя «за выкарыстаньне песень, якія ўслаўляюць ваенную агрэсію ў публічным месцы», такая ж колькасьць — за дробнае хуліганства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы ў чатырох гарадах дэмантуюць помнікі «ўдзячнасьці Чырвонай Арміі»Улетку латвійскі Сэйм прыняў закон «Аб забароне экспанаваньня аб’ектаў, якія ўслаўляюць савецкі і нацысцкі рэжымы, і іх дэмантажы на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі». Такія помнікі, згодна з дакумэнтам, павінны быць зьнесеныя да 15 лістапада. У сьпіс на дэмантаж уключылі 69 помнікаў, у тым ліку два ў Даўгаўпілсе. Гарадзкая дума спрабавала аспрэчыць закон у Канстытуцыйным судзе, але той абавязаў улады выканаць патрабаваньне.
У канцы жніўня латвійскія ўлады зьнесьлі Помнік воінам Савецкай Арміі — вызваліцелям Савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сьледчы камітэт РФ у адказ завёў крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы: у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана ці апаганена ўжо 13 месцаў памяці палякаў