«Устаноўлена, што падазраваны ў 2020–2022 гадах у розных тэлеграм-каналах і чатах разьмясьціў публікацыі, накіраваныя на фармаваньне ў грамадзкасьці варожасьці і нянавісьці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
На журналіста завялі крымінальную справу за распальваньне сацыяльнай варожасьці. У сувязі з гэтым яму пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
Цяпер Семчанку ўзялі пад варту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра затрыманьне супрацоўнікаў «Белагра»: «Нават мэбля там у адпаведнай колеравай гаме»Дзьмітрыя Семчанку затрымалі 15 верасьня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўналетняга сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзьмітрыя арыштавалі на 15 дзён — праўда, ужо з новай фармулёўкай, «за хуліганства». Адпаведнае рашэньне 16 верасьня прыняла судзьдзя Фрунзенскага раёну Менску Юлія Блізьнюк.
У вызначаны тэрмін Дзьмітрыя Семчанку ня вызвалілі — 30 верасьня ў Фрунзэнскім РУУС на яго склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакараньне тэрмінам 13 дзён адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Аднак 13 кастрычніка, калі мінаў чарговы тэрмін, Семчанка зноў ня выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўніка прэзыдэнцкага пулу журналістаў Семчанку зноў затрымалі пасьля арыштуДзьмітры Семчанка звольніўся з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасьля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 году. 10 верасьня таго ж году да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высьветлілася, журналіст быў на пратэставым маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале — за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 кастрычніка: супраць мовазнаўцы Дулінай пачалі крымінальную справу; арыштавалі футбаліста Хамутоўскага; суд БелаПАН