Сілавікі затрымалі некалькі палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах адкрытага тыпу (ПУАТ), паведаміла ініцыятыва дапамогі палітвязьням dissidentby.
Паводле інфармацыі dissidentby, у асуджаных на «хімію» супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП правяралі тэлефоны.
На гэты момант у невядомым кірунку павезьлі Віталя Маркушэўскага з магілёўскага ПУАТ-43, Дзьмітрыя Гурэева, Арцёма Ляшнеўскага і Дэвіда Шаракова з ваўкавыскага ПУАТ-29.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Павінен быў сёньня ўночы ляцець у Польшчу». Падрабязнасьці выкраданьня былога палітвязьня Юрыя КасьцюкаГэта ня першы выпадак, калі сярод палітвязьняў, якія адбываюць пакараньне на «хіміі», сілавікі «праводзяць рэйды».
У лютым супрацоўнікі КДБ правялі масавыя ператрусы ў асуджаных у сувязі зь іх удзелам у тэлеграм-чаце «Валейбол па выходных», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў 30 кастрычніка: на волю выйшла жанчына, якую пасадзілі за супраціў праўладнаму прабегу; прызначылі суд над Юшкевічам