«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок па стане на 30 кастрычніка ня мае дазволу ад Сумеснага Каардынацыйнага Цэнтра на праходжаньне бясьпечным калідорам і правядзеньне інспэкцый, 218 суднаў фактычна заблякаваныя на сваіх бягучых пазыцыях», — адзначылі ў ведамстве.
Таксама ў Міністэрстве інфраструктуры ўдакладнілі, што ўкраінскі бок не спыняў рух грузаў праз «збожжавы калідор», нават «нягледзячы на расейскія ваенныя атакі на партовую і энэргетычную інфраструктуру». Акрамя гэтага, «было зафіксавана 15 выпадкаў набліжэньня расейскіх бесьпілётнікаў і самалётаў на забароненую дыстанцыю да грамадзянскіх суднаў, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве».
«Такім чынам становіцца відавочным намер РФ справакаваць масавы голад у краінах Афрыкі і Азіі, якія маюць у гэтым патрэбу, а таксама стварыць востры дэфіцыт харчаваньня ва ўсім сьвеце», — дадаецца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскага фэрмэра прымалі ў Горадні як «кіраўніка дэлегацыі Падляскага ваяводзтва». Беластоцкія ўлады адмежаваліся ад яго яшчэ летамУ ведамстве падлічылі, што з моманту выхаду першага судна ўдалося экспартаваць больш за 9 мільёнаў тон збожжа, з іх больш за 5 мільёнаў тон — у краіны Афрыкі і Азіі.
29 кастрычніка Міністэрства абароны Расеі заявіла аб спыненьні ўдзелу ў пагадненьні па экспарце ўкраінскіх прадуктаў Чарнаморскім збожжавым калідорам. Гэтае рашэньне ведамства патлумачыла нібыта выбухамі ў Севастопалі ў той дзень.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што заява Расеі аб прыпыненьні ўдзелу ў збожжавым пагадненьні была чаканай, паколькі Масква пачала абвастраць харчовы крызіс яшчэ ў верасьні гэтага года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» прадставіў свой доказ перамогі Лукашэнкі на выбарах 2020 году