ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які ставіў «лайкі» пад антываеннымі пастамі

Ілюстрацыйная выява

На праўладных тэлеграм-каналах зьявілася «пакаяльнае відэа» з жыхаром Магілёва Яўгенам Альховікам. На ім 49-гадовы мужчына кажа, што быў затрыманы ў сувязі з тым, што ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» ставіў «лайкі» пад запісамі супраць вайны Расеі і Ўкраіны.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», сілавікі прымусілі мужчыну прасіць прабачэньня і сказаць, што «гэта не трэба рабіць у такія цяжкія часы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў 30 кастрычніка: на волю выйшла жанчына, якую пасадзілі за супраціў праўладнаму прабегу; прызначылі суд над Юшкевічам