Гэта «маладыя людзі, якія зусім не шкадуюць, але ўсё ж жадаюць ухіліцца ад вайсковай службы», сказаў Аляксей Макееў у інтэрвію Bild, апублікаваным 30 кастрычніка.
Сотні тысяч расейцаў пакінулі Расею пасьля таго, як у канцы верасьня прэзыдэнт іх краіны Ўладзімір Пуцін абвясьціў ваенную мабілізацыю.
Макееў таксама выказаў удзячнасьць за падтрымку Нямеччынай Украіны ў яе працяглай вайне з Расеяй, але сказаў, што Бэрліну трэба рухацца «больш хутка».
«Калі я гляджу на дзеяньні Нямеччыны ў гэтай вайне, я часам думаю: «Вось нямецкі спартовы аўтамабіль едзе па аўтабане з хуткасьцю 30 кілямэтраў на гадзіну», — сказаў Макееў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкі прэзыдэнт: Пуцін ахоплены імпэрскім вар’яцтвам, Расея і Нямеччына больш не партнэрыУ рэшце рэшт, Нямеччына дапамагае, «але толькі тады, калі ўжо занадта позна», дадаў ён.
Макееў стаў амбасадарам Украіны ў Нямеччыне 24 кастрычніка, замяніўшы Андрэя Мельніка, якога зьнялі з пасады ў ліпені за рэзкую крытыку ваганьняў афіцыйнага Бэрліну ў аказаньні вайсковай дапамогі Кіеву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праваліўся расейскі газавы шантаж Эўропы і што гэта азначае для Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: Саюзьнікі Нямеччыны ў Эўропе турбуюцца з нагоды яе пазыцыі па Ўкраіне і энэргетыцы