Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 29 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы не далі перайсьці мяжу 32 мігрантам. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9782 спробы нелегальнага пераходу мяжы.
Літоўскае ведамства са спасылкай на калег зь Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі таксама адзначыла, што ў папярэдні дзень былі задакумэнтаваныя 4 спробы незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы.
Памежная ахова Польшчы заявіла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 126 замежнікаў.
39 грамадзян Афганістану і Іраку пераплывалі на лодцы Аўгустоўскі канал.
За дапамогу ў незаконнай міграцыі затрыманы адзін грамадзянін Украіны. У кастрычніку мігранты зрабілі ўжо 2312 спробаў трапіць зь Беларусі ў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палякі зьнялі як беларускія вайскоўцы на мяжы вядуць мігрантаў і хаваюць твары, убачыўшы дронМігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся ўвесну 2021 году. Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі, хоць улады ў Беларусі некалькі разоў казалі, што мігрантаў на памежнай тэрыторыі больш няма.
Кіраўніцтва краін Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на Менск, а там у адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты Рады Эўропы: Улады Беларусі не прадухілілі гандаль людзьмі і зачынілі НДА, якія змагаліся з гэтай праблемай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома пра яшчэ адну сьмерць мігранта на беларуска-польскай мяжы