У Сэуле 120 чалавек загінулі ў выніку цісканіны падчас святкаваньня Гэлаўіна

Ратавальнікі працуюць на месцы трагедыі

Найменш 120 чалавек загінулі і яшчэ 100 атрымалі траўмы ў выніку цісканіны падчас святкавання Гэлаўіна ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сэуле. Аб гэтым паведамляе выданьне The Korea Herald.

Пацярпелыя былі ў натоўпе, які сабраўся на вузкай вуліцы каля гатэлю «Гамільтан» у раёне Ітхэвон.

Для аказаньня дапамогі пацярпелым было задзейнічана больш за 800 ратавальнікаў з усёй краіны, піша Associated Press. Начальнік пажарнай часткі Сэулу паведаміў, што колькасць загіблых можа ўзрасьці і што неўстаноўленая колькасьць параненых знаходзіцца ў крытычным стане.

На відэа зь месца здарэньня бачна, як ратавальнікі праводзяць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і спрабуюць выцягнуць людзей, якія апынуліся ў пастцы пад іншымі.

Як пісалі мясцовыя СМІ, на вуліцах у раёне Ітхэвон для сьвяткаваньня Гэлаўіна сабраліся каля 100 тысяч чалавек. Для жыхароў Сэулу гэта першыя з пачатку пандэміі COVID-19 выходныя перад Гэлаўінам, калі ня трэба датрымліваць каранавірусныя абмежаваньні.