Ужо сёньня: 85 гадоў «чорнай ночы» беларускай літаратуры

«Ноч расстраляных паэтаў» у Бэрліне, 2021 год

Падзеі 30 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 кастрычніка 1937 году НКВД расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Гэты дзень у гісторыі

1579 — адкрылі Віленскі ўнівэрсытэт.

1853 — адбылася бэатыфікацыя Андрэя Баболі

1888 — атрыманы першы патэнт на шарыкавую ручку

1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў маніфэст «Аб удасканаленьні дзяржаўнага парадку»

1919 — у газэце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які быў пакладзены на музыку і стаў гімнам БНР.

Макар Краўцоў

1921 — афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. На той час ён меў два факультэты — мэдычны і грамадзкіх навук.

1988 — у Менску ля Ўсходніх могілак і Курапатаў адбыліся шматтысячнае шэсьце і мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму. Камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю.

З таго часу штогод у канцы кастрычніка — пачатку лістапада беларускія палітыкі ладзяць шэсьце і мітынг у Курапатах.

Курапаты, шкілет забітага чалавека

1994 — Папа Рымскі Ян Павал II высьвяціў у кардыналы Казімера Сьвёнтака.

У гэты дзень нарадзіліся

1728 — Марцін Пачобут-Адляніцкі, беларускі астраном.

1871 — Поль Валеры, францускі пісьменьнік.

Поль Валеры

1883 — Янка Семашкевіч, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік

1890 — Міхаіл Урбановіч, культурны дзеяч, пэдагог, каталіцкі сьвятар у ЗША

1905 — Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі

1885 — Эзра Паўнд, амэрыканскі паэт.

1936 — Генадзь Цыхун, беларускі мовазнаўца.

Генадзь Цыхун

У памяці

1936 — Фэрдынанд Рушчыц, беларуска-польскі мастак.

Фердынанд Рушчыц

1937 — Тодар Кляшторны, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.

Тодар Кляшторны

1937 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік. Расстраляны НКВД.

Янка Нёманскі

1937 — Юлі Таўбін, беларускі паэт. Расстраляны НКВД.

Юлі Таўбін