У Расеі суд адпусьціў абвінавачанага ў замаху на забойства з разбоем, яго адправілі ў войска

У Бураціі суд адмовіў пракуратуры ў арышце мабілізаванага, абвінавачанага, у замаху на забойства з разбоем. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале дэпутат Маскоўскай гарадзкой думы Яўген Ступін. Ён удакладніў, што абвінавачаны стаіць на ўліку ў псыхіятра.

Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі суд папрасіў ваенкамат не прызываць абвінавачанага, але 5 кастрычніка адвакат падсуднага паведаміў, што таго ўжо адправілі ў войска. Абаронца прапанаваў прыпыніць вядзеньне па крымінальнай справе і суд зь ім пагадзіўся, спаслаўшыся на ўказ аб мабілізацыі.

28 кастрычніка міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу даклаў прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб завяршэньні мабілізацыі ў краіне, але афіцыйны ўказ аб завяршэньні мабілізацыі Пуцін пакуль не падпісаў.

Мабілізацыя ў Расеі пачалася 21 верасьня. Шойгу тады казаў, што для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне будуць мабілізаваныя да 300 тысяч чалавек. «Новая газета. Европа» сьцьвярджае, што на вайну могуць быць адпраўлены да мільёна расейцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзян Расеі здымаюць з рэйсаў у менскім аэрапорце. Нават тых, каму не прыходзіла позва аб мабілізацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радзіма цябе кіне, сынок. Заўсёды». Як уцякалі ад мабілізацыі раней і як уцякаюць цяпер
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі робяць аблавы для мабілізацыі на станцыях мэтро, на вуліцах і дарогах. ВІДЭА