Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (IDR — Issuer Default Rating) Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні «RD» (абмежаваны дэфолт), вынікае з паведамленьня агенцтва.
Падставай гэтаму стала немагчымасьць выкананьня ўрадам абавязацельстваў па эўрааблігацыях (у канцы чэрвеня ўлады вырашылі вяртаць даўгі па каштоўных паперах, разьмешчаных на зьнешніх рынках, беларускімі рублямі, а не ў валюце дамовы).
Паводле падлікаў экспэртаў Fitch, за мінулыя 9 месяцаў ВУП Беларусі зьнізіўся на 4,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Прычынай таму сталі санкцыі, якія нанесьлі значны ўдар па эканоміцы краіны, адзначаюць экспэрты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Fitch Ratings панізіў рэйтынг чатырох выпускаў беларускіх эўрааблігацыяў да ўзроўню «дэфолт»У Fitch Ratings назвалі «змрочнымі» эканамічныя пэрспэктывы Беларусі і прадказалі зьніжэньне валавога ўнутранага прадукту ў 2023 і 2024 гадах.
«Абясцэньваньне валюты, больш высокія цэны на сыравіну і зьвязаныя з санкцыямі праблемы ў ланцужку паставак працягваюць спрыяць інфляцыі (17,4% у верасьні). У кастрычніку былі ўведзены новыя цэнавыя нормы, але падобная палітыка ў мінулым была неэфэктыўнай, і Fitch чакае, што лічба інфляцыі застанецца двухзначнай на працягу прагнознага пэрыяду», — пішуць экспэрты Fitch Ratings.
Яны адзначаюць таксама, што «пэрспэктывы для інвэстыцый здаюцца кепскімі, структурныя рэформы прыпыненыя, кваліфікаваныя супрацоўнікі пакінулі краіну, а палітыка стварае рызыкі для макрафінансавых умоваў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Moody’s заявіла пра дэфолт Беларусі ў замежным доўгу14 верасьня Fitch Ratings панізіла рэйтынг чатырох выпускаў беларускіх эўрааблігацый да ўзроўню «D» (дэфолт) і пацьвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (IDR) Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні «RD» (абмежаваны дэфолт). Міністэрства фінансаў Беларусі заявіла, што рэйтынг Fitch суб’ектыўны.
15 ліпеня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs заявіла, што лічыць дэфолтам сытуацыю з выплатай уладамі Беларусі зьнешняй пазыкі ў беларускіх рублях.
4 жніўня міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings панізіла крэдытныя рэйтынгі ў замежнай валюце Беларусі да выбарачнага дэфолту, а па эўрааблігацыях — да дэфолту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: S&P таксама зьнізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі і заявіла пра дэфолт па эўрааблігацыях ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк перастаў абслугоўваць усе крэдыты Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта першы ў гісторыі Беларусі тэхнічны дэфолт. Рэжым цягне на дно ўсіх нас», — эканаміст Алесь Аляхновіч ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце зьнізіўся да паказчыка «абмежаваны дэфолт»