Дзяржаўная памежная служба Украіны не фіксуе зьмяненьняў у апэратыўнай абстаноўцы на мяжы з Беларусьсю, яна застаецца пад кантролем, паведаміў прэс-сакратар службы Андрэй Дземчанка.
Паводле яго, колькасьць беларускіх вайскоўцаў у памежных з Украінай рэгіёнах застаецца нязьменнай.
«Мы фіксуем нагнятаньне сытуацыі з боку гэтых дзьвюх краін. Расея працягвае перакідваць у Беларусь пэрсанал і тэхніку. Аднак стварэньне ўдарнай групы пакуль не фіксуецца», — дадаў Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Пуціну трэба ад Беларусі? Тлумачэньне палітоляга ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык Андрэй Зубаў: «Рэжым у Беларусі перажыве Пуціна на некалькі тыдняў»