Паводле сілавікоў, мужчына сказаў свайму падначаленаму: «Не прадавай ім нічога, яны акупанты». Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расейскай Фэдэрацыі.
У выніку прадпрымальніка затрымалі. Як пішуць праваабаронцы з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал, пасьля затрыманьня ў мужчыны знайшлі доказы ягонага ўдзелу ў пратэстах 2020 году, а таксама факты зробленых пасьля 24 лютага грашовых пераводаў на УСУ.
Баранавіцкая міжраённая пракуратура паведаміла, што завяла крымінальную справу ў дачыненьні да 65-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавалі парушэньне раўнапраўя грамадзян:
«Падазраваны, зьяўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, які ажыцьцяўляе розьнічны гандаль аўтазапчасткамі, адмовіў у набыцьці запасных частак для транспартнага сродку расейскім ваеннаслужачым. Яго дзеяньні кваліфікаваныя па арт. 190 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для арганізацыі папярэдняга расьсьледаваньня крымінальная справа накіравана ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Херсоне расейскія вайскоўцы забілі дырыжора мясцовага тэатра. Ён адмовіўся супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія вайскоўцы вывозяць нарабаванае з акупаванага Энэргадара,— улады гораду