З 2035 году ў ЭЗ будзе забаронены продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня, піша DW.
Дзяржавы Эўразьвязу і Эўрапарлямэнт дасягнулі папярэдніх дамоўленасьцяў аб прыняцьці закону, які з 2035 году фактычна забароніць продаж у Эўразьвязе машын з рухавікамі ўнутранага згараньня.
Удзельнікі перамоў з краін ЭЗ і Эўрапарлямэнту, які мае ўхваліць новы закон, а таксама Эўрапейскай камісіі, якая распрацоўвае яго, пагадзіліся, што аўтавытворцы павінны дабіцца 100-працэнтнага скарачэньня выкідаў CO2 да 2035 году, што зробіць немагчымым прадаваць новыя аўтамабілі, якія працуюць на выкапнёвым паліве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як праваліўся расейскі газавы шантаж Эўропы і што гэта азначае для БеларусіЧасовыя выключэньні будуць зробленыя для вытворцаў, якія выпускаюць менш за 10 тысяч машын на год, гэта значыць вытворцаў раскошных аўтамабіляў, такіх як Ferrari, адзначае агенцтва AFP. У дамове таксама застаецца магчымасьць у будучыні дазволіць продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня, якія працуюць на так званым электронным паліве (відзе сынтэтычнага паліва, якое вырабляецца з дапамогай электраэнэргіі з аднаўляльных крыніц).
Першае пагадненьне ў рамках «зялёных» рэформаў ЭЗ
Цяпер пагадненьне павінны афіцыйна ўхваліць Эўрапарлямэнт і Эўрапейская рада, перш чым яно афіцыйна набудзе моц. Гэта першыя правілы, узгодненыя ў рамках «зялёных» плянаў ЭЗ «Fit for 55», мэта якіх — скарачэньне выкідаў парніковых газаў у ЭЗ на 55 працэнтаў да 2030 году.
Гэта «гістарычнае рашэньне ЭЗ у дачыненьні да клімату», заявіў францускі дэпутат Эўрапарлямэнту Паскаль Канфін, які ўзначальвае экалягічны камітэт Эўрапарлямэнту. Як сказаў намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Цымэрманс, рашэньне пасылае «моцны сыгнал для прамысловасьці і спажыўцоў: Эўропа пераходзіць да безэмісійнай мабільнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскія ілюзіі скончацца ўжо ў студзені-лютым», — эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў«З гэтым рашэньнем рухавік унутранага згараньня нарэшце будзе выведзены з ужытку, але дата заканчэньня відавочна занадта позьняя», — пракамэнтаваў AFP пагадненьне экспэрт у галіне дарожнага руху Greenpeace Тобіяс Аўструп. Паводле яго, для дасягненьня мэты абмежаваньня росту тэмпэратуры да 1,5 градуса, прадугледжанай Парыскім пагадненьнем аб клімаце, у Эўропе не павінна быць новых дызэльных і бэнзінавых рухавікоў не пазьней за 2028 год.
Пагадненьне раскрытыкавалі ў Нямецкай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасьці (VDA). У пагадненьні ставяцца «амбіцыйныя мэты», але не вылучаюцца неабходныя перадумовы для пасьпяховага правядзеньня трансфармацыі, растлумачыла прэзыдэнтка VDA Хільдэгард Мюлер. Гэта датычць, у прыватнасьці, пашырэньня зараднай інфраструктуры для электрамабіляў, сказала яна.