ЗША адрэагуюць на ўдар па любой амэрыканскай інфраструктуры, у тым ліку па камэрцыйных спадарожніках. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік амэрыканскай Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі.
Якім менавіта будзе адказ – не ўдакладняецца. Кірбі дадаў, што Расея, паводле публічнай інфармацыі, імкнецца атрымаць супрацьспадарожнікавыя сыстэмы.
Раней 27 кастрычніка намесьнік кіраўніка дэпартамэнту расейскага МЗС Канстанцін Варанцоў заявіў, што Расея разглядае спадарожнікі, якія выкарыстоўваюцца падчас вайны ва Ўкраіне, як законныя мэты для ўдару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква заявіла, што гатовая зьбіваць камэрцыйныя спадарожнікі, якія выкарыстоўвае Ўкраіна- Вайсковыя экспэрты адзначаюць беспрэцэдэнтнае выкарыстаньне камэрцыйных сыстэм на вайне ва Ўкраіне. Шырокае ўжываньне ва ўкраінскім войску знайшла сыстэма спадарожнікавай сувязі Starlink Ілана Маска. Яна выкарыстоўваецца для сувязі і кіраваньня Ўзброенымі сіламі Ўкраіны, уключаючы атрыманьне выведвальных зьвестак і накіроўваньне на цэлі зь бесьпілётнікаў у рэальным часе. Сувязь падтрымліваецца або патрымлівалася кампаніяй Viasat.