Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што 27 кастрычніка Кіеўская рада на сваім пасяджэньні вырашыла перайменаваць больш за 40 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.
Сярод перайменаваных аказалася вуліца Астраханская, якая цяпер будзе называцца вуліцай Кастуся Каліноўскага.
Сярод іншых перайменаваньняў:
- вуліца Карла Маркса — вуліца Ёгана Вольфганга Гётэ;
- вуліца Краснадарская — вуліца Голды Мэір;
- завулак Аляксандра Бястужава — завулак Кузьмы Скрабіна;
- плошча Герояў Брэсту — плошча Чарнабаеўская;
- вуліца Маршала Цімашэнкі — вуліца Ляўка Лук’яненкі.