Адпаведныя зьмяненьні ўнесены ва ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 589 «Аб упарадкаваньні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак».
Пра гэта сказаў дырэктар дзяржустановы «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў.
Цяпер за неаплату паркоўкі не штрафуюць. У ДАІ перадаецца толькі інфармацыя аб паркоўцы пад забараняльным знакам або на месцах для інвалідаў.
Работнікі «Парковак сталіцы» ўпаўнаважаныя толькі папярэджваць аб парушэньнях, але ня маюць права ні спаганяць плату за паркоўку, ні штрафаваць за яе нясплату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ІП у Баранавічах і Горадні закрылі гандлёвыя пункты праз палітыку цэнаўтварэньня; падобныя зьвесткі ёсьць і зь іншых гарадоў