Журналіста і грамадзкага дзеяча асудзілі па артыкуле 361 ч.1 «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім».
Як стала вядома БАЖ, судзьдзя Менскага гарадзкога суду Алена Ананіч прызнала журналіста вінаватым і прысудзіла яму 3 гады пазбаўленьня волі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць выраку. БАЖ лічыць прысуд Алесю Любенчуку помстай за шматгадовую прафэсійную дзейнасьць.
Любенчука затрымалі ва ўласным доме ў вёсцы Крывічы сёлета 26 траўня.
Акрамя журналісцкай дзейнасьці, Любянчук займаўся дабрачыннасьцю, ладзіў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Па зьвестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зьняволеньні знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных мэдыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Сацука, які пісаў пра карупцыю і спрачаўся з Лукашэнкам, асудзілі на 8 гадоў калёніі