Аляксандраў адбывае 14-гадовы турэмны тэрмін у беларускай турме.
На матчы Лігі чэмпіёнаў зь нідэрляндзкім «Аяксам» прыхільнікі ангельскага «Лівэрпуля» вывесілі банэр з фатаздымкам палітзьняволенага Андрэя Аляксандрава.
Палітзьняволены беларускі журналіст — заўзятар гэтага вядомага ангельскага клюбу. У турме ён кожны дзень сьпявае яго гімн You’ll Never Walk Alone, каб падняць сабе настрой і нават пераклаў яго на беларускую мову.
Аляксандрава ў Беларусі прысудзілі да 14 гадоў калёніі. Спачатку яго і яго жонку Ірыну Злобіну вінавацілі ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Потым прад’явілі абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве. Аляксандраў і Злобіна аплочвалі штрафы ўдзельнікаў пратэстаў. Затым, ужо за кратамі, яны ўзялі шлюб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 14 гадоў турмы. Агучылі выракі журналістам у «справе БелаПАН» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня здасца і ня зьменіць сваіх поглядаў». Журналіст Грузьдзіловіч пра 3 месяцы ў адной камэры з мэдыямэнэджарам Аляксандравым