Рэспубліка Беларусь спыняе дзеяньне міжурадавага пагадненьня з Польшчай аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 728, якую афіцыйна апублікавалі 27 кастрычніка.
«Спыніць Пагадненьне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб прызнаньні эквівалентнасьці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасьці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 году», — гаворыцца ў пастанове.
Дакумэнт пра выхад Беларусі з пагадненьня падпісаны прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.
Пастанова набыла моц 25 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі, што губляюцца навуковыя сувязі з заходнімі краінамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі ядзерны ўдар па Беларусі, вяртаньне «Крэсаў» і бчб-баевікі. Чаму Лукашэнка так баіцца Польшчы