Яго словы прыводзіць расейскае агенцтва РИА Новости.
Манэўры прайшлі пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
У дакладзе прэзыдэнту міністар Шайгу заявіў, што падчас вучэньняў «будуць адпрацаваныя задачы нанясеньня масіраванага ядзернага ўдару стратэгічнымі наступальнымі сіламі ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б расейцы скарысталі атамную зброю, гэта быў бы канец Расеі». Амэрыканскі аналітык пра Лукашэнку-закладніка і ядзерныя сцэнарыЯк удакладнілі ў Генштабе Ўзброеных сілаў РФ, у вучэньнях удзельнічалі рухомы грунтавы ракетны комплекс войскаў стратэгічнага прызначэньня «Ярс», ракетная падводная лодка стратэгічнага прызначэньня Паўночнага флёту «Тула», два стратэгічныя ракетаносцы далёкай авіяцыі Ту-95МС.
Быў зроблены пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Ярс» з касмадрому Плясецк і балістычнай ракеты «Синева» з акваторыі Баранцава мора па палігоне Кура на Камчатцы. Ту-95МС выканалі пускі крылатых ракетаў паветранага базаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пачаліся вучэньні з пускам балістычных ракет. За імі назіралі Пуцін і ЛукашэнкаПапярэднія вучэньні сілаў стратэгічнага стрымліваньня РФ пад кіраўніцтвам Пуціна адбыліся 19 лютага, за 5 дзён да нападу Расеі на Ўкраіну. На тых вучэньнях прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.