На праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся «пакаяльныя відэа» з дырэктарам кампаніі і двума супрацоўнікамі, піша «Вясна».
На відэа двое затрыманых «прызнаюцца» ва ўдзеле ў пасьлявыбарных акцыях пратэсту. Яшчэ адзін кажа, што хацеў дапамагчы свайму затрыманаму калегу і праз працоўны кампутар выйшаў зь яго Telegram-сэсіі на тэлефоне — за гэта яго і затрымаў ГУБАЗіК.
Паведамляецца, што былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў «АэраБелСэрвісу».
«АэраБелСэрвіс» заснаваны 4 ліпеня 1994 году, гэта адзін зь вядучых беларускіх турапэратараў.
Раней сілавікі правялі ператрус у кампаніі «Белагра» — тады затрымалі больш за 20 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суседзі», «Прыёрбанк», «Нардзін»: У якія бізнэсы прыйшлі беларускія сілавікі і што цяпер з самімі бізнэсоўцамі