Ведамства адказала на дэпутацкі запыт сябра кіроўнай партыі «Грузінская мара» Левана Карумідзэ. Адказ апублікаваны на сайце заканадаўчага органа. Акрамя беларусаў, у дакумэнце размова ідзе аб грамадзянах Расеі і Ўкраіны.
Паводле зьвестак МУС, у Грузію ў пэрыяд з 1 студзеня па 30 верасьня бягучага году прыбылі і застаюцца ў краіне па стане на 3 кастрычніка:
- грамадзян Расеі — 112 733;
- грамадзян Украіны — 25 779;
- грамадзян Беларусі — 13 151.
Паводле інфармацыі ведамства, статыстычная хібнасьць зьвестак складае каля 2,4%.
Згодна са зьвесткамі Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі, насельніцтва краіны па стане на 1 студзеня 2022 года складала 3 мільёны 688 тысяч чалавек. Такім чынам, колькасьць расейцаў, якія застаюцца ў краіне, складае каля трох працэнтаў ад агульнай колькасьці насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ў Лукашэнкі і мог быць нейкі станоўчы імідж у Грузіі, то цяпер ён зьнішчаны назаўсёды», — грузінскі аглядальнік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарагія цукар і алей, танныя клубніцы і памідоры». Колькі каштуе беларусам жыць у Батумі