Як паведамляе NewsMaker, адпаведны дакумэнт зацьвердзіла Нацыянальная камісія ў надзвычайных сытуацыях у Малдове. Жыхарам краіны рэкамэндуюць не карыстацца ліфтамі з 7:00 да 11:00 і з 18:00 да 23:00 у сувязі з рызыкай адключэньня электраэнэргіі, а таксама зьнізіць тэмпэратуру паветра ў камэрцыйных і грамадзкіх будынках у працоўныя дні да 19 °С, а ў выходныя — да 15 °С.
Таксама жыхарам Малдовы рэкамэндуюць скараціць асьвятленьне ўнутры будынкаў на 30%, адключыць фантаны, вітрыны, дэкаратыўнае асьвятленьне, рэкляму і выключаць эскалятары з 7:00 да 11:00 і з 18:00 да 23:00.
Яшчэ адной мерай з мэтай эканоміі электраэнэргіі ў краіне стала рашэньне аб забароне майнінгу крыптаактываў і імпарту спэцыялізаванага абсталяваньня для майнінгу крыптавалют.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова заявіла пра парушэньне яе паветранай прасторы. Расейскага пасла выклікалі ў МЗСРаней прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заклікала ўрад распрацаваць комплекс мер, абавязковых для ўсіх дзяржаўных установаў, якія дазволяць скараціць спажываньне электраэнэргіі.
«Малдова перажывае самы цяжкі энэргетычны крызіс за ўсю сваю гісторыю. І ад нас усіх залежыць, як мы перажывем будучую зіму», — заявіла Санду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ выдзеліць Украіне 400 генэратараў і 1 млрд эўра для аднаўленьня энэргазабесьпячэньняМалдова пачала адчуваць дэфіцыт электраэнэргіі з панядзелка, 24 кастрычніка. Міністар інфраструктуры і рэгіянальнага разьвіцьця Андрэй Спыну заявіў, што кантракты на пастаўку электрычнасьці, заключаныя нацыянальным пастаўніком электраэнэргіі, кампаніяй Energocom, не змогуць забясьпечыць усё спажываньне з 7.00 да 23.00.
Тым часам мэр Кішынэву Ён Чэбан паведаміў, што рух тралейбусаў у сталіцы можа быць прыпынены праз рызыку адключэньня электраэнэргіі.
10 кастрычніка Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла аб спыненьні экспарту электраэнэргіі ў сувяз з расейскімі ракетнымі абстрэламі. У ведамстве адзначылі, што ўкраінская электраэнэргія дапамагала Эўропе замяшчаць расейскі газ і падтрымлівала стабільнасьць эўрапейскай энэргасыстэмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ранішніх атак ва Ўкраіне больш за 1,5 мільёна чалавек засталіся без электрычнасьці. Падачу электраэнэргіі абмежавалі ў 10 абласьцях