Раненьні атрымалі каля сотні чалавек, паведамляе DW.
Паводле інфармацыі ценевага ўраду нацыянальнага адзінства Мʼянмы, канцэрт, які адбыўся вечарам 23 кастрычніка, абстралялі чатыры зьнішчальнікі.
Тыбета-бірманскі народ качыны зьяўляецца ў Мʼянме этнічнай меншасьцю. Арганізацыя незалежнасьці Качына зьвязаная зь мілітарнымі структурамі, якія аказваюць супраціў вайсковай хунце, што прыйшла да ўлады ў 2021 годзе ў выніку перавароту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія салдаты прыбылі на парад у М’янму. Кіраўнік путчыстаў назваў Расею «сапраўдным сябрам»Праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла дзеянні хунты ў Мʼянме. «Вайскоўцы прадэманстравалі бязьлітаснае грэбаваньне жыцьцямі цывільных жыхароў у сваёй кампаніі супраць апанэнтаў. Цяжка паверыць, што вайскоўцы ня ведалі аб прысутнасьці значнай колькасьці цывільных асобаў на месцы гэтага нападу», — лічаць праваабаронцы.
З пачатку путчу 1 лютага 2021 году хунта падаўляла ўсе спробы жыхароў Мʼянмы правесьці масавыя мітынгі, страйкі і акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня. ААН у 2021 годзе зафіксавала стральбу на паражэньне па натоўпах пратэстоўцаў у гарадах па ўсёй краіне. Паводле падлікаў арганізацыі ў падтрымку палітвязьняў Assistance Association for Political Prisoners, пасьля вайсковага перавароту ў краіне былі забітыя 2388 чалавек, а амаль 16 тысяч — арыштаваныя.