«Расейская хлусьня пра тое, што Ўкраіна нібыта плянуе прымяніць „брудную бомбу“, настолькі ж абсурдная, наколькі і небясьпечная, — напісаў украінскі міністар. — Па-першае, Украіна зьяўляецца прыхільніцай Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі: у нас няма „бруднай бомбы“ і мы не зьбіраемся яе набываць. Па-другое, расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плянуюць зрабіць самі».
Так Кулеба адрэагаваў на паведамленьні інфармацыйных агенцтваў пра тое, што ў нядзелю, 23 кастрычніка, міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу патэлефанаваў сваім калегам, кіраўнікам абаронных ведамстваў сама меней чатырох краін: Вялікабрытаніі, Турэччыны, Францыі і ЗША.
Як удакладнялася ў тэлеграм-канале расейскага міністэрства, падчас гэтых размоваў Шайгу «давёў да сваіх калег заклапочанасьць наконт магчымых правакацый з боку Украіны з прымяненьнем „бруднай бомбы“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шайгу абзвоньвае міністраў абароны NATO і расказвае пра «брудную бомбу»Так называецца выбуховае прыстасаваньне, у выніку прымяненьня якога ў атмасфэру трапляюць радыеактыўныя рэчывы.
Пра тое, што Украіна нібыта плянуе падарваць на сваёй тэрыторыі нейкую «брудную бомбу» або маламагутны ядзерны зарад, у нядзелю раніцай нечакана напісала расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны склікаў вайсковую стаўку з прычыны пагрозы падрыву Расеяй Кахоўскай ГЭСНавіна спасылалася на «вартыя даверу крыніцы ў розных краінах — у тым ліку ва Ўкраіне», не назваўшы ніводную зь іх і не падаўшы гэтай інфармацыі ніякіх пацьверджаньняў. Як сьцьвярджае РИА, гаворка ідзе пра нібыта рыхтаваную Кіевам правакацыю, якая б дазволіла абвінаваціць Расею ў прымяненьні зброі масавага зьнішчэньня.