Беларусь больш ня будзе арганізоўваць участкі для галасаваньня за мяжой. Пра гэта заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка. Ён пазначыў некалькі прычын, якія паўплывалі на гэткія навацыі ў Выбарчым кодэксе — каранавірус і скарачэньне дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой, піша Sputnik.
«Так, ня будуць утварацца ўчасткі для галасаваньня за мяжой, што зьвязана з існуючым адмоўным досьведам правядзеньня выбарчых кампаній з прычыны неспрыяльнай эпідэміялягічнай абстаноўкі, адсутнасьці неабходных умоваў для бясьпекі работнікаў замежных установаў і грамадзянаў, скарачэньня колькасьці работнікаў дыпляматычных службаў», — расказаў Карпенка.
Дакладная лічба грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія пакінулі краіну пасьля выбараў 2020 году, невядомая, але паводле некаторых ацэнак яна можа складаць сотні тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЦВК патлумачылі, чаму на канстытуцыйным рэфэрэндуме ня будуць працаваць замежныя ўчасткі