У Беларусі сілавікі працягваюць затрыманьні грамадзян. Нярэдка гэта робіцца цэлай узброенай групай супраць аднаго бяззбройнага чалавека.
У Горадні брутальна затрымалі студэнта
Жорсткае затрыманьне правёў ГУБАЗіК, мужчыну завуць Артур Хлус. Ён вучыцца ў Горадзенскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце і паралельна працуе на «хуткай дапамозе», піша «Вясна».
Хлопца прымусілі казаць на камэру, што ён затрыманы за рэгістрацыю ў пляне «Перамога» і нібыта заклікаў да масавых беспарадкаў. Яго прымусілі сказаць, што «плян „Перамога“ — глупства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 кастрычніка: мянчанку асудзілі за абразу ўчастковага, пінчука — за камэнтары пра міліцыянтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 кастрычніка: новае абвінавачваньне вайсковаму аналітыку Лебядку, затрымалі музыку Андрэя Гаварушку