Камандзір роты палку «Пагоня» Мікалай Сікорскі апублікаваў відэазварот, у якім паведаміў пра тое, што тэлеграм-канал яго вайсковага фармаваньня перахоплены іншымі людзьмі.
Ён зьняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што двух байцоў з пазыўнымі «Франц» (Ціхан Клюкач) і «Карыч» дэпартавалі з Украіны, прычым аднаго нібыта за імаверную супрацу з КДБ Беларусі. Паліграф ва Ўкраіне, са словаў Сікорскага, пасьпяхова прайшлі абодва беларусы.
Як заявіў Сікорскі, пра перамяшчэньні «Франца» і «Карыча» было вядома Валеру Сахашчыку, ніхто з байцоў самавольна полк не пакідаў.
Што тычыцца грошай на тое, каб пакінуць Украіну, то байцы атрымалі іх ад самога Сікорскага і ад блогера Virus, якому пракамэнтавалі падзеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два байцы палку «Пагоня» пакінулі гэтае вайсковае фармаваньне, аднаго зь іх падазраюць у супрацы з КДБРаней беларускі добраахвотніцкі полк «Пагоня» напісаў на сваёй старонцы ў тэлеграме інфармацыю пра сыход двух байцоў, якія плянавалі далучыцца да вайсковага фармаваньня.
Аднак, нягледзячы на фармулёўку аб самавольным сыходзе двух байцоў з разьмяшчэньня групы, полк затым паведаміў, што яны пакінулі тэрыторыю Ўкраіны, атрымаўшы ад камандаваньня сродкі на квіткі да бліжэйшай бясьпечнай краіны. Пасьля гэтага ў інтэрнэце зьявіўся відэазварот Мікалая Сікорскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У батальёне «Тэрор» назвалі прычыны адасабленьня ад палку Каліноўскага