Пра гэта паведамілі тэлеканал Sky News, журналіст The Sunday Times Тым Шыпман і журналіст BBC Крыс Мэйсан са спасылкай на крыніцу ў асяродзьдзі Джонсана.
Паводле падлікаў BBC, публічна пра сваю падтрымку кандыдатаў выказаўся 201 дэпутат-кансэрватар з 357. Толькі 53 зь іх падтрымалі Джонсана.
Супернікі Джонсана — былы міністар фінансаў Рышы Сунак і лідэрка палаты абшчын Пэні Мордант атрымалі публічную падтрымку ад 125 і 23 дэпутатаў адпаведна. Прыхільнікі Сунака патрабуюць публікацыі сьпісу дэпутатаў-кансэрватараў, якія падтрымалі Джонсана — яны сумняваюцца, што гэтыя 100 дэпутатаў у рэальнасьці існуюць.
Пэні Мордант стала першай і пакуль адзінай з прэтэндэнтаў, хто афіцыйна заявіў пра намер балятавацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ліз Трас заявіла пра адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікай БрытанііБарыс Джонсан летам быў вымушаны пайсьці ў адстаўку, страціўшы падтрымку значнай часткі калег па партыі, аднак многія па-ранейшаму яго падтрымліваюць. Паводле ацэнак букмэкераў, зараз ён адзін з фаварытаў, аднак галоўным фаварытам лічыцца Сунак.
20 кастрычніка Ліз Трас пайшла ў адстаўку з пасады прэмʼер-міністра. Яна займала пасаду 44 дні — гэта самы кароткі тэрмін у брытанскай гісторыі.