Аналітыкі ISW спасылаюцца на паведамленьні ўкраінскага войска, якое напярэдадні заявіла, што расейскія сілы «дастаткова актыўна» перакідваюць боепрыпасы, тэхніку і некаторыя падразьдзяленьні з заходняга берага Дняпра на ўсходні і накіравалі каля 2 тысяч мабілізаваных на ўтрыманьне лініі фронту, верагодна, каб прыкрыць адвод войскаў.
Акрамя таго, Інстытут вывучэньня вайны паўтарыў прагноз аб тым, што Расея, імаверна, зьбіраецца падарваць дамбу Кахоўскай ГЭС у Херсонскай вобласьці, каб прыкрыць сваё адступленьне і ня даць украінскім войскам перасьледаваць расейскія сілы ўглыб Херсонскай вобласьці. Адказнасьць за пашкоджаньне дамбы РФ зьбіраецца ўскласьці на Ўкраіну.
«Украіна ня мае матэрыяльнай зацікаўленасьці ў выбуху плаціны, якая можа затапіць 80 украінскіх гарадоў і прывесьці да перамяшчэньня сотняў тысяч людзей, прычыняючы шкоду і без таго слабому энэргазабесьпячэньню краіны», — адзначае ISW.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: расейцы замінавалі дамбу Кахоўскай ГЭС; у выпадку яе падрыву затопіць звыш 80 населеных пунктаў19 кастрычніка Уладзімір Пуцін увёў ваеннае становішча ў фармальна анэксаваных рэгіёнах Украіны, у тым ліку Херсонскай вобласьці. У той самы дзень там пачалася эвакуацыя.
20 кастрычніка Мінабароны РФ заявіла аб наступе Ўзброеных сіл Украіны ў Херсонскай вобласьці і Данбасе. Незадоўга да гэтага новы камандуючы ўварваньнем ва Ўкраіну Сяргей Суравікін заявіў, што «на Херсонскай напрамку няпростая сытуацыя» і што ён не выключае «прыняцьця няпростых рашэньняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны склікаў вайсковую стаўку з прычыны пагрозы падрыву Расеяй Кахоўскай ГЭС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрыторыя будзе ператвораная ў пясчанае балота». Ці рэальнае затапленьне Херсонскай вобласьці