Пра сьмерць Леаніда Канфера паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Канфер.
«Ты мая роднасная душа я ня ведаю, як жыць без цябе. Ня мае сэнсу. Ляці, мой дарагі, я люблю цябе і пастараюся пахаваць побач з бацькам, у родным Ізраілі, які ты так і не пасьпеў мне паказаць...» — напісала Сьвятлана ў Фэйсбуку.
У 2018 годзе Леаніду паставілі анкалягічны дыягназ — пухліна галаўнога мозгу — і правялі апэрацыю ў Ізраілі, ён працягваў змагацца з хваробай.
Леанід Канфер — журналіст, рэдактар, рэжысэр-дакумэнталіст. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта і супрацоўнічаў зь некалькімі выданьнямі, у тым ліку «Знамя Юности» і «Белорусская газета». У 1990-я працаваў у Беларусі як спэцыяльны карэспандэнт расейскіх тэлеканалаў НТВ, ТВ-6 і ТВЦ. Пазьней працаваў на розных тэлеканалах Расеі, Ізраілю, Нямеччыны, Украіны.
Двойчы Ляўрэат прэміі ТЭФІ Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно ў Нью-Ёрку ў намінацыях «Спэцыяльны рэпартаж» і «Спэцыяльны рэпарцёр» за фільмы пра Чачню.
У якасьці рэжысэра працаваў у зоне баявых дзеяньняў у Аўганістане ў 2001-м, у Чачні, Паўднёвай Асэтыі.
У 2007 годзе быў прызначаны дарадцам Рамзана Кадырава па пытаньнях СМІ, але ўжо праз паўгода пакінуў пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За два гады стаў філёзафам». Хворы на рак журналіст пра справу Шарамета і «паразу Ўкраіны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба думаць пра пэнсію і іпатэку». Банальныя ісьціны ад хворага на рак. #НАТРИБУКВЫ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #НАТРИБУКВЫ. Як хворы на рак журналіст вырашыў за год пражыць жыцьцё