У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь літоўскай парлямэнцкай дэлегацыяй на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бясьпекі Сэйму Лаўрынасам Кашчунасам.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал палку Каліноўскага.
Паводле яго, на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парлямэнцкай групы сяброўства зь Літвой Вярхоўнай Рады Ўкраіны, народны дэпутат Ігар Гузь.
У паведамленьні адзначаецца, што «былі ўзьнятыя пытаньні беларуска-літоўскіх адносін у кантэксьце расейскай агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны і магчымай агрэсіі ў дачыненьні да Літвы».
Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытаньні патрэбаў падразьдзяленьня і этапы аказаньня неабходнай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік камандзіра палку Каліноўскага: У нас ёсьць палітычныя амбіцыі, Сахашчыку мы не давяраем