Агенцтва спасылаецца на зьвесткі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, паводле якіх 8559 грамадзян Украіны атрымалі дазвол на часовае знаходжаньне ў Беларусі да 90 дзён, 1788 папрасілі прытулку ў Беларусі (зь іх 1011 атрымалі дадатковую абарону).
Згодна з апублікаванымі зьвесткамі, 3053 украінцы зьвярнуліся па атрыманьне дазволу на жыхарства на адзін год, а 1481 — на сталае пражываньне ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціхая катастрофа. З украінскіх уцекачоў зьдзекуюцца на расейскай мяжы, але пра гэта амаль не гаворацьАгенцтва ААН у справах уцекачоў адзначае, што, паводле апытаньня, большасьць уцекачоў, якія прыбываюць у Беларусь, паходзяць з Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцей.
Сярод іх — жанчыны, жанчыны зь дзецьмі, дзеці без суправаджэньня бацькоў і разлучаныя зь сям’ёй, сталыя людзі, а таксама грамадзяне з абмежаванымі магчымасьцямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне згарэў інтэрнат для ўкраінскіх бежанцаў. Асноўная вэрсія — падпал