Журналіста-расьсьледніка, рэдактара беларускага партала «Ежедневник» Сяргея Сацука вінавацяць у атрыманьні хабару, распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці і перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.
Сацука затрымалі летась 8 сьнежня. Пасьля допыту у старой справе паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару) журналіста ўзялі пад варту.
23 верасьня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Сьвятлана Бандарэнка пачала разгляд справы.
Сяргея Сацука вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 2 арт. 430 (атрыманьне хабару),
- ч. 2 арт. 130 (распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці),
- ч. 2 арт. 426 (перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
21 кастрычніка стала вядома, што пракурор запрасіў для палітзьняволенага 8 гадоў калёніі. Пра гэта паведаміла выданьне «Народная воля» з спасылкай на сваякоў журналіста.
Абвяшчэньне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка, яно будзе ў адкрытым фармаце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука